На сайт МЧС

Радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 7 красавіка 2020 года

1782

У сувязі з узнікненнем 4 красавіка 2020 года на тэрыторыі Украіны пажару ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамляе.

Радыяцыйны фон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад пастаянным кантролем.

У перыяд з 4 па 7 красавіка 2020 года радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільным.

Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, перавышэнняў над усталяваўшымiся шматгадовымі значэннямі не зафіксавана.

4, 5 і 6 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пераважаў заходні перанос паветраных мас.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, на 07:00 гадзін 7 красавіка 2020 года пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС цалкам не ліквідаваны. Працягвае гарэць 10,5 га травянога подсцілу і ляснога подсцілу. Сітуацыя з тушэннем пажару знаходзіцца пад кантролем.

Дадаткова

Па стане на 08:00 гадзін 8 красавіка назіраецца гарэнне травянога і ляснога подсцілу ў асобных ачагах. Распаўсюджвання пажару няма.

Усяго да тушэння пажару ў зоне адчужэння прыцягнута 274 чалавекі і 74 адзінка тэхнікі, у тым ліку 3 самалёты АН-32П і 3 верталёты.

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть