На сайт МЧС

Працягваецца Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя «У будучыню – з надзеяй!»

2884

Штогод у рамках праекта «У будучыню – з надзеяй!» (раней ён называўся «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця») раёны Беларусі, Расіі і Украіны, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, наведваюць з канцэртамі юныя таленты з раёнаў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Арганізатарамі акцыі нязменна з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускі фонд міру пры падтрымцы райвыканкамаў.

Мэта праграмы – падтрымка таленавітых дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Творчая акцыя дае магчымасць кожнаму дзіцяці і падлетку выступіць на адной сцэне з вядомымі артыстамі, музыкамі і выканаўцамі, паказаць свой талент і адчуць сваю значнасць.

Праграма крочыць па Беларусі 34-ы год. Гэтай вясной яна прайшла ўжо на Брагiншчыне, у Калінкавіцкім раёне, на Лельчыцкай зямлі.

Чарговы этап ХХХІV міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй!» прайшоў нядаўна на Быхаўшчыне, у Чэрыкаўскiм, Краснапольскiм і Касцюковіцкім раёнах Магiлёўскай вобласцi і быў прымеркаваны да мерапрыемстваў Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Канцэртная праграма прыйшлася па душы ўсім прысутным. Святочнае мерапрыемства парадавала як выканаўцаў, так і гледачоў, дала невычэрпную крыніцу натхнення, радасці, аптымізму, а таксама стала ўсведамленнем таго, што раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, жывуць і адраджаюцца.

Яркім момантам мерапрыемства стала сустрэча з мастацкім кіраўніком праграмы, народным артыстам Рэспублікі Беларусь Эдуардам Ханком.

Юныя артысты атрымалі памятныя граматы і сувеніры, а разам з імі – магчымасць удзельнічаць у гала-канцэрце, які адбудзецца ў Мінску ў Белдзяржфілармоніі.

Сацыяльна-творчая праграма будзе праходзіць у два этапы. Першы плануецца правесці з выездамі ў забруджаныя раёны Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны. Сацыяльна-творчую праграму прымуць у 16 раёнах Гомельскай і 4 раёнах Магілёўскай вобласці Беларусi, у Карукаўскiм раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, Суражскім, Краснагорскім, Гардзееўскiм раёнах Бранскай вобласці і Шумяцкiм раёне Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Падчас правядзення сумесных канцэртаў вядомых артыстаў рэспублікі з таленавітымі дзецьмі і падлеткамі членамі журы будуць вызначаны ўдзельнікі другога фінальнага этапу праграмы, які плануецца правесці ў Мінску.

Трэба сказаць, што за дзесяцігоддзі творчага форуму вырасла не адно пакаленне таленавітай моладзі, якая праяўляе сябе на самым высокім узроўні ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікамі праграмы сталі многія вядомыя сёння беларускія выканаўцы. Сярод іх – салісты і музыканты заслужаных калектываў, удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання» i iнш.

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть