На сайт МЧС

Мясцовыя ініцыятывы для развіцця мікрарэгіёнаў паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці

2082

Прадаўжэнне дзеяння прынятых у 2015 г. мер па развіцці паўднёва-усходніх раёнаў Магілёўскай вобласці да 2025 г. дзякуючы падпісанаму нядаўна Указу Прэзідэнта № 177 надасць новы імпульс эканоміцы рэгіёну, пацярпелага ад чарнобыльскай катастрофы. Дзяржаўная падтрымка з шэрагам прэферэнцый для развіцця бізнесу і сацыяльнай сферы арыентуе людзей на вялікія пазітыўныя перамены.

У рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» у 2020 г. стартаваў чарговы конкурс «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», які прайшоў у два этапы. Пяць пілотных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці падалі заяўкі, у якіх прадставілі свае ініцыятывы. Шэсць ідэй будуць падтрыманы Еўрапейскім саюзам. Агульная сума грантаў – 30 тыс. еўра.

Праект «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» фінансуецца Еўрапейскім Звязам і рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскiм райвыканкамамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый. Па выніках двух кірмашоў, якія прайшлі з пачатку рэалізацыі праекта, грантавую падтрымку ў суме 102 тыс. еўра ўжо атрымалі 12 рэгіянальных ініцыятываў, якія паспяхова рэалізуюцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Сярод пераможцаў – ініцыятыва «Зялёны горад – кветкавы свет», ініцыятарам якой выступіла Слаўгарадская першасная арганізацыя ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». У рамках праекта плануецца стварыць школу «зялёнага» бізнесу, агранаміі, ландшафтнага дызайну, дзе, у тым ліку, правесці тэматычны бізнес-курс.

Падтрымана таксама ініцыятыва Слаўгарадскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці аб стварэнні інклюзіўнай тэатральнай студыі «Эдэльвейс». Тут будуць арганізаваны школы акцёрскага майстэрства, афармлення і пашыву касцюмаў. На базе студыі плануецца правесці серыю навучальных мерапрыемстваў. Дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы больш за 20 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі змогуць рэалізаваць сябе ў галіне занятасці ў вольны час, звыш 50 чалавек – выкарыстоўваць атрыманыя навыкі на практыцы ў сферы прадпрымальніцкай і дзелавой актыўнасці. Будзе створана 5 працоўных месцаў у новым квартале Слаўгарада «Маладзёжны», якi зараз будуецца.

Атрымала адабрэнне ідэя стварэння і аснашчэння цэнтра па развіцці і навучанні верхавой яздзе на базе коннага фальварка «Фаварыт-Агра» (Краснапольскі раён). У перспектыве стварэнне тут дзіцячага iпацэнтра.

У Быхаўскім раёне фінансавую падтрымку атрымае ініцыятыва «Жаночае рамесніцтва». На базе УА «Баркалабаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа» плануецца стварыць арт-студыю, дзе катэгорыі насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў будуць ствараць вырабы з воўны. Запланавана правядзенне навучальных курсаў па дызайне і тэхналогіях, маркетынгу, кааперацыі.

На развіццё рамесніцтва будзе накіравана і ініцыятыва Клічаўскага раёна «Ад рамяства да даходаў».

Ініцыятыва Чэрыкаўскага раёна пад назвай «Гасцініца для сябра» дазволіць арганізаваць занятасць насельніцтва, атрымаць дадатковы заробак. Удзельнікі праекта будуць даглядаць за гадаванцамі, праводзіць ветэрынарны агляд.

У жніўні стартуе новы конкурс рэгіянальных ініцыятыў, дзякуючы якому падтрымку атрымаюць тыя, хто зможа арганізаваць працу і прыцягнуць да ўдзелу ў сваёй ідэі трох і больш партнёраў пілотнага рэгіёну, ахапіць занятасцю найбольшую колькасць грамадзян. Агульны бюджэт грантавай падтрымкі складзе 72 тыс. еўра.

Развіццю найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў, якія ўдзельнічаюць у праекце, нязменна надаецца вялікая ўвага дзяржавы, мясцовых уладаў.

Паводле інфармацыі mogilev-region.gov.by

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть