На сайт МНС

Адбыўся першы рэкламна-інфармацыйны тур работнікаў турыстычных арганізацый у Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік

2387

22–23 снежня 2018 года праведзены рэкламна-інфармацыйны тур прадстаўнікоў турыстычных арганізацый у Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. У першы дзень удзельнікі наведалі адселены пасёлак Сонечны, размешчаны непадалёку ад Брагіна. Сонечны называюць «беларускім горадам Прыпяць» – у пасёлку маюцца шматпавярховыя будынкі, недабудаваны культурна-забаўляльны цэнтр, іншыя аб'екты інфраструктуры, пакінутыя чалавекам. Суправаджаў групу дырэктар запаведніка Міхаіл Рубашчанка. У гэты ж дзень, 22 снежня, прадстаўнікі турагенцтваў наведалі Хойніцкі краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў гістарычным будынку – сядзібным доме Аўраамавых. Удзельнікі азнаёміліся з экспазіцыямі: «Гісторыя сядзібы», «Прырода роднага краю», «Гісторыя і этнаграфія», «Вялікая Айчынная вайна», «Сучасная гісторыя раёна», «Трагедыя Чарнобыля». Другі дзень пачаўся з наведвання музея Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, дзе намеснік дырэктара па навуковай рабоце Максім Кудзін распавёў пра гісторыю стварэння запаведніка, яго жывёльны і раслінны свет... Асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікала экспазіцыя, на якой прадстаўлены тыповыя для Нараўлянскага, Хойніцкага і Брагінскага раёнаў прадметы інтэр'еру, посуд, прылады працы, адзенне – усё ў традыцыйным стылі Палескага рэгіёну. Пасля наведвання музея група накіравалася ў гадавальнік зуброў. Статкi дзікіх зуброў, якія жывуць у запаведніку, у зімовы час асабліва ўразлівыя, таму яны выходзяць да людзей з мэтай пошуку дадатковага харчавання. Невялікай выспай сярод лесу абсталявана база падкормкі зуброў – сюды з усяго запаведніка прыходзяць гэтыя жывёліны. Затым прадстаўнікі турыстычных агенцтваў адправіліся знаёміцца з адселенымi вёскамi Арэвiчы, Краснаселле і Пагоннае. У адселеных вёсках – пакінутыя хаты, гаспадарчыя пабудовы, бачны аўтобусны прыпынак з раскладам маршруту, рэшткi матацыкла... Больш за 30 гадоў таму тут кіпела жыццё, актыўна будавалася жыллё, клубы, школы ... На прытоках і старых рэчышчах Прыпяцi сустракаюцца закінутыя ваданасосныя станцыі, на вечным прыколе іржавеюць караблі, некаторыя – прама на беразе... Завяршальным этапам паездкі стала абмеркаванне ўбачанага. Прадстаўнікі турарганізацый адзначылі, што ў рамках аднаго тура яны змаглі ўбачыць цэлы шэраг напрамкаў турызму, сабраных у адным месцы і непарыўна звязаных – гэта і экалагічны турызм, і індустрыяльны, і культурна-пазнавальны, і экстрэмальны турызм. Прынята рашэнне аб развіцці гэтых напрамкаў. Варта адзначыць, што на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка працягвае дзейнічаць кантрольна-прапускны рэжым. Любое наведванне запаведніка магчыма толькі па ўзгадненні з адміністрацыяй запаведніка. Дадатковую інфармацыю пра наведванне запаведніка арганізаванымі групамі можна атрымаць у Дэпартаменце па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь (кантактная асоба – галоўны спецыяліст аддзела навуковага забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва Пацёмкін Міхаіл Міхайлавіч, тэл. +375 17 209-96-29), а таксама ў Палескiм дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку (кантактная асоба – Чэркас Ала Васільеўна, тэл. +375 2346 9-21-32).

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть