На сайт МНС

Чарнобыльская зона. Альтэрнатыўны і экстрэмальны турызм – гэта магчыма

684

Доўгі час радыяцыйна-экалагічны запаведнік заставаўся закрытай тэрыторыяй у Беларусі. Аднак сітуацыя паступова нармалізавалася. Радыяцыйны фон за пасляаварыйны перыяд значна знізіўся. Гэта звязана з радыеактыўным распадам і міграцыяй радыенуклідаў углыб глебы. 

22 лістапада 2018 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431, які дазволіў некаторыя новыя віды дзейнасці на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ), у тым ліку і турызм. 

У адпаведнасці з гэтым указам на тэрыторыі запаведнай зоны дазволена дзейнасць па ўладкаванні інфармацыйна-экалагічных маршрутаў; правядзенню інфармацыйна-экалагічных, асветніцкіх, навукова-пазнавальных і вучэбных экскурсій. На тэрыторыі эксперыментальна-гаспадарчай зоны дадаткова да пэўных для запаведнай зоны відах дзейнасці дапускаецца ажыццяўленне турызму. 

Напрыканцы снежня прадстаўнікi турыстычных арганізацый наведалi Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Суправаджаў групу дырэктар запаведніка Міхаіл Рубашчанка. Удзельнiкі асветнiцкага мерапрыемства адзначылі, што яны змаглі ўбачыць цэлы шэраг напрамкаў турызму, сабраных у зоне адчужэння: экалагічны, індустрыяльны, культурна-пазнавальны, экстрэмальны турызм. 

Што зацiкавiла наведвальнiкаў радыяцыйна-экалагічнага запаведніка? Аб гэтым больш падрабязна можна ўбачыць у відэасюжэце тэлеканала «Беларусь 1» па спасылцы

Варта адзначыць, што на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка працягвае дзейнічаць кантрольна-прапускны рэжым. Любое наведванне запаведніка магчыма толькі па ўзгадненні з адміністрацыяй запаведніка. 

Дадатковую інфармацыю пра наведванне запаведніка арганізаванымі групамі можна атрымаць у Дэпартаменце па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь (кантактная асоба – галоўны спецыяліст аддзела навуковага забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва Пацёмкін Міхаіл Міхайлавіч, тэл. +375 17 209-96-29), а таксама ў Палескiм дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку (кантактная асоба – Чэркас Ала Васільеўна, тэл. +375 2346 9-21-32).

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть