На сайт МНС

Кітай–Беларусь: навагодняя казка для дзяцей з чарнобыльскіх раёнаў

668

У краіне падведзены вынікі дабрачыннай Каляднай акцыі «Нашыдзеці», але чарада добрых спраў працягваецца. «Дарыць падарункі–гэта заўсёды радасць і шчасце!», – так лічаць арганізатары дабрачыннай акцыі, якая праведзена ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ждановічы» 15 студзеня 2019 года.

Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Дэпартаментам па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Камітэтам «Ветэранаў Чарнобыльцаў» Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў было арганізавана каляднае свята для дзяцей, якія праходзяць аздараўленне ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры ў перыяд з 4 па 27 студзеня 2019 года. Святочная акцыя праведзена на пярэдадні Кітайскага Новага года «ЧуньЦзе», сімвалізуючага прыходвясны і багацце.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар ЦуйЦымiн і супрацоўнікі Пасольства павіншавалі дзяцей, уручылі ім салодкія навагоднія падарункі. У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел рабяты з Хойніцкага, Нараўлянскага, Рэчыцкага, Брагінскага, Чачэрскага, Гомельскага раёнаў Гомельскай вобласці і г. Гомеля, Быхаўскага, Чэрыкаўскага і Магілёўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Лунінецкага і Столінскага раёна ў Брэсцкай вобласці, Іўеўскага і Дзятлаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Лагойскага, Бярэзінскага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці, выхаванцы Рэчыцкага дома дзяцей-інвалідаў, Хойніцкага і Брагінскага дзіцячых прытулкаў.

Хлопчыкi I дзяўчынкi падрыхтавалі для гасцей навагоднюю музычную казку. Яркае прадстаўленне не пакінула раўнадушным ні гасцей, ні рабят, прысутнiчаючых у зале. Усе дружна і актыўна ўдзельнічалі ў тым, што адбываецца, падтрымлівалі юных артыстаў апладысментамі. Атмасфера чароўнай казкі надоўга захаваецца ў памяці рабят.

Цесная дружба з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь звязвае дзіцячы цэнтр «Ждановічы» ужо больш за 20 гадоў. Добрай традыцыяй сталі калядныя сустрэчы супрацоўнікаў Пасольства КНР з дзецьмі, якія праходзяць аздараўленне ў цэнтры. Так, напрыклад, дзякуючы спонсарскай дапамозе Пасольства ў ДРАЦ «Ждановічы» адрэстаўраваны спартыўныя пляцоўкі.

Варта асоба адзначыць, што Кітайская Народная Рэспубліка на працягу ўсіх постчарнобыльскіх гадоў была і застаецца адным з надзейных партнёраў Рэспублікі Беларусь у справе пераадолення вынікаў чарнобыльскай катастрофы. Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі рэгулярна аказваецца дапамога ў арганізацыі гуманітарных акцый і сустрэч з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія арганізуюцца ў сувязі з гадавінамi аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Такія сустрэчы рэгулярна праводзяцца грамадскімі арганізацыямі пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС. Закупляюцца навагоднія і калядныя падарункі дзецям (з лікусірот і інвалідаў), якія пражываюць у пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнах.

За спагадлівасць, актыўную сацыяльназначную дабрачынную дзейнасць, нястомны і высакароднуюпрацу ў справе дапамогідзецям, дырэктар ДРАЦ «Ждановічы» Мікалай Кулінчык уручыў Надзвычайнаму і Паўнамочнаму Паслу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадару Цуй Цымiну Падзячнае пісьмо.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть