На сайт МНС

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС пачнецца дэмаркацыя беларуска-украінскай мяжы

1140

У сакавіку пачнуцца работы па дэмаркацыі беларуска-украінскай мяжы ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым бакі дамовіліся на дваццатым пасяджэнні Сумеснай беларуска-украінскай дэмаркацыйнай камісіі, якое адбылося ў Гомелі з 15 па 17 студзеня 2019 г.

Камісія падвяла вынікі выканання дэмаркацыйных работ на дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай. Так, у 2018 г. на мясцовасць вынесена больш за 400 км дзяржмяжы, завершаны палявыя работы па стварэнню агульнай геадэзічнай сеткі ўздоўж мяжы. Так сама быў зацверджаны план дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы на 2019 г.

Дасягнута дамоўленасць аб пачатку з 20 сакавіка 2019 г. работ па вынясенні мяжы з карты на мясцовасць. Працягнуцца так сама сумесныя работы па ўстаноўцы пагранічных знакаў і завяршэнню стварэння агульнай геадэзічнай сеткі.

Згодна з планам, дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы павінны скончыць да 2026 г. Працягласць мяжы Беларусі з Украінай на тэрыторыі зоны адчужэння складае каля 114 км.

Даведачна.

Зона эвакуацыі (адчужэння) –тэрыторыя вакол Чарнобыльскай АЭС, з якой ў 1986 годзе было эвакуіравана насельніцтва (30-кіламетровая зона і тэрыторыя, з якой праведзена дадатковае адсяленне насельніцтва ў сувязі сашчыльнасцю забруджвання глеб радыенуклідамі стронцыю-90 больш за 111 кБк/м2 (3 Кі/км2) і плутонію-238, 239, 240 больш за 3,7 кБк/м2 (0,1 Кі/км2)). У зоне эвакуацыі (адчужэння) забараняецца ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi, за выключэннем мерапрыемстваў, звязаных з забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі, прадухіленнем пераносу радыенуклідаў, правядзеннем прыродаахоўных мерапрыемстваў, тэхнічным абслугоўваннем інжынерных сетак, камунікацый і іншых аб'ектаў, а так сама навукова-даследчых і эксперыментальных работ.

Беларускі сектар тэрыторыі зоны адчужэння, які мяжуе з Украінай, уваходзіць у склад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведніка, плошча якога складае 2,17 тыс. км2.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть