На сайт МНС

Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя «У будучыню – з надзеяй!» прайшла ў Калінкавіцкім раёне

233

Штогод у рамках праекта, які раней называўся «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця», раёны Беларусі, Расіі і Украіны, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, наведваюць з канцэртамі беларускія артысты. Арганізатарамі акцыі нязменна з'яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускі фонд міру пры падтрымцы райвыканкамаў.

Чарговы этап адборачнага тура сацыяльна-творчай праграмы адбыўся ў сельскім Доме культуры ў аграгарадку Сырод. Па традыцыі старт канцэртнай праграме далі маладыя артысты з Калінкавіцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, а таксама з Калінкавіцкай і Дудзічскай дзіцячых школ мастацтваў. Пераможцамі прызналі абсалютна ўсіх удзельнікаў. Юныя артысты атрымалі памятныя граматы і сувеніры, а разам з імі – магчымасць удзельнічаць у фінале праграмы, які адбудзецца ў Мінску ў Белдзяржфілармоніі.

Са сцэны Дома культуры таксама прагучалі яркія музычныя нумары ў выкананні народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву «Сеніца». Канцэртная праграма прыйшлася па душы ўсім прысутным. Многія вядомыя песні яны выконвалі разам са сталічнымі выканаўцамі.

У зале сельскага Дома культуры панавала святочная атмасфера, дзякуючы якой кожны глядач атрымаў масу прыемных уражанняў. Артыстаў праводзілі гарачымі апладысментамі.

Трэба сказаць, што за дзесяцігоддзі творчага форуму ўдзельнікамі праграмы сталі многія вядомыя сёння беларускія выканаўцы. Сярод іх –салісты і музыканты заслужаных калектываў, удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання».

Па iнфармацыi раённай газеты «Калінкавіцкія навіны».

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть