На сайт МНС

Радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 13–14 красавіка 2020 года

344

У сувязі з узнікненнем 4 красавіка 2020 года на тэрыторыі Украіны пажару ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамляе.

Радыяцыйнае становішча ў рэспубліцы знаходзіцца пад пастаянным кантролем. На 41 пункце назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра штодня вымяраецца магутнасць дозы гама-выпраменьвання (далей – МД) і праводзяцца назіранні за натуральнымі выпадзеннямi з атмасферы (25 пунктаў назiранняў). Акрамя таго, на 10 пунктах праводзяцца назіранні за радыёактыўнымі аэразолямі ў прыземным слоі атмасферы (штодня праводзіцца адбор проб з выкарыстаннем фільтравентыляцыйных установак). У пробах аэразоляў і выпадзенняў з атмасферы вызначаецца сумарная бэта-актыўнасць і ўтрыманне цэзія-137.

У рэжыме on-line паступаюць дадзеныя магутнасці дозы гама-выпраменьвання ад аўтаматычных пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, размешчаных у зоне ўплыву АЭС сумежных дзяржаў (22 пункты) і Беларускай АЭС (10 пунктаў).

У перыяд з 4 красавіка 2020 года па цяперашні час радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай, перавышэнняў радыяцыйных параметраў не зафіксавана.

4–12 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пераважаў заходні/паўночна-заходні перанос паветраных мас, 13 красавіка – паўднёвы. Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, размешчаных у зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС і Ровенскай АЭС, перавышэнняў МД над усталяваўшымiся шматгадовымі значэннямі не выяўлена. Узроўні МД, узроўні сумарнай бэта-актыўнасці і ўтрымання цэзія-137 у пробах атмасфернага паветра адпавядалі ўсталяваўшымся шматгадовым значэнням.

По iнфармацыii Дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік», 14 красавiка перавышэнняў МД над усталяваўшымiся значэннямі не ўстаноўлена.

Дадаткова

Па інфармацыі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны па стане на 7 гадзін раніцы 14 красавіка ў зоне адчужэння і безумоўнай (абавязковай) эвакуацыі адкрытага агню няма. З дапамогай iнжынернай тэхнікi ў украiнскiм сектары зоны адчужэння створана каля 110 км мінералізаваных палос. За 13 красавіка пажарнай авіяцыяй Украiны было праведзена 227 скідаў вады (538 тон).

Усяго ў лiквiдацыi пажару ў украiнскай зоне адчужэння было задзейнічана 415 чалавек і 98 транспартных сродкаў, у тым ліку 3 самалёты і 3 верталёты.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть