На сайт МНС

Тэхнагенным катастрофам не павінна быць месца на Зямлі

378

Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мітынгу ў Касцюковічах, прысвечанага 34-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У гэтыя дні ва ўсім свеце ўспамінаюць адну з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф і тых людзей, якія змаглі выстаяць супраць атамнай стыхіі. У дні гадавіны чарнобыльскай катастрофы ў пацярпелых раёнах праходзяць жалобныя мітынгі, успамінаюць подзвіг ліквідатараў, схіляюць галовы перад іх адвагай і мужнасцю, нясуць кветкі да помнікаў і мемарыяльных дошак. Забыцца пра гэта нельга.

Ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых ліквідатараў наступстваў аварыі, ўсклалі кветкі да падножжа помніка адселеным вёскам i ў г.Чэрыкаве. У гарадскім пасёлку Краснаполле прайшоў мітынг-рэквіем «Боль маёй зямлi». Прадстаўнікі абласной і раённай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і моладзі ўсклалі кветкі да помніка адселеным вёскам і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць 83 вёсак Краснапольскага раёна, сцёртых з твару зямлі.

Усяго ў Магілёўскай вобласці з-за радыёактыўнага забруджвання пасля выбуху на ЧАЭС былі адселены жыхары 485 населеных пунктаў, трэць зямель рэгіёну стала непрыдатнай для жыцця.

На Гомельшчыне у Хойніках ля помніка Смутку і ў Памятнага знака энергетыкам Беларусі і Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыліся памятныя мітынгі. Каб аддаць даніну памяці ахвярам аварыі, даніну павагі ўсім, хто прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, грамадскасць Хойніччыны ўсклала да мемарыялаў кветкі. Прагучалі словы смутку па пацярпелых і выразы падзякі тым, хто, не шкадуючы жыцця, выступіў супраць нябачнага ворага і абараніў чалавецтва ад вялікай бяды.

На цэнтральнай плошчы Брагіна ля бюста Васілю Ігнаценку таксама ўшанавалі памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У Чачэрскім раёне ля помніка 44 адселеным вёскам адбылося памятнае мерапрыемства. Жыхары Добруша таксама ўспомнілі трагічныя наступствы чарнобыльскай трагедыі на мітынгу-рэквіеме ў памятнага знака адселеным вёскам.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть