На сайт МНС

Наперакор Чарнобылю

515

2 чэрвеня на Веткаўшчыне прайшоў народны аўтэнтычны абрад «Ваджэнне i пахаванне Стралы», які захаваўся да на шых дзён толькi у Веткаўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці. Чарнобыльская катастрофа нанесла адчувальны ўдар па культуры Гомельшчыны. Насельніцтва вёсак Ліпа, Барталамееўка і іншых было цалкам эвакуявана, іх традыцыi зніклі назаўсёды, а штогадовы абрад «Ваджэнне і пахаванне Стралы» занесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-­культурных каштоўнасцей Беларусі.

Пахаванне стралы – абрад, які здаўна спраўляўся ў старажытнасці на Гомельшчыне ў гонар Пяруна – бога маланак у славянскай мiфалогii з мэтай выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. «Страла» азначала менавіта маланку.

Перад «Пахаваннем стралы» жанчыны збіраліся і ішлі працэсіяй праз усю вёску. Яны спявалі рытуальныя песні і паступова рухаліся ў бок жытнёвага поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж, зберагчы вёску ад розных бед.

На ўскраіне поля «стралу» (ляльку з саломы, манеты, гузікі ці іншыя мелкiя прадметы) урачыста хавалi ў зямлю. Там, дзе «пахаванне» святкавалася ў траўні–чэрвені, яно ўспрымалася як развітанне з вясною. У многіх вёсках ляльку, якую закопвалі, звалі Вясна. Пасля гэтага ладзіліся вясёлыя карагоды, спевы і танцы.

Абрад кожны год праводзіцца на праваслаўнае свята Ушэсце, або Узнясенне Гасподняе і адрозніваецца разнастайнасцю песень і тэатралізаваных дзеянняў.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть