Адзіны дзень інфармавання праведзены ў Дзяржчарнобылі
15 верасня ў Дэпартаменце па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС у чарговы раз прайшоў адзіны дзень інфармавання.
Мерапрыемства пачалося з уступнага слова начальніка Дэпартамента Сяргея Шпарло. Затым былі прадэманстраваны відэаматэрыялы аб становішчы ў краіне і за мяжой, асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі, аб дзейнасцi МНС.
Начальнік аддзела ідэялагічнай і арганізацыйна-кадравай работы Дэпартамента Вячаслаў Воранаў распавёў пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці як аснову грамадзянска-патрыятычнага выхавання на сучасным этапе, выступіў з аглядам надзвычайных здарэнняў з удзелам работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацый сістэмы МНС, а таксама з даннымі аналіза стану дысцыпліны, бытавога траўматызму і станам транспартнай дысцыпліны.
На заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікі адзінага дня інфармавання прайшлі тэст на наяўнасць суіцыдальных паводзін. Тэст адбыўся пад кантролем інспектара-псіхолага Цэнтра крызіснай псіхалагічнай дапамогі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "Зубр" Анастасіi Платніцкай. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў атрымалі рэкамендацыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод работнікаў.
Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі