На сайт МНС

Вырашэнне глабальных доўгатэрміновых праблем, выкліканых чарнобыльскай катастрофай, запатрабавала стварэньня дзяржаўнай кіраўнічай структуры, якая каардынуе намаганні многіх дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі яе вынікаў.


1990-1991 гг. - стварэнне Дзяржаўнага камітэта БССР па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыля БССР).

Падстава: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1990 г. №227 "Аб Дзяржаўным камітэце БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Камітэт створаны 7 сакавіка 1991 г для каардынацыі намаганняў усіх зацікаўленых бакоў і кансалідацыі рэсурсаў па пераадоленні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі.

Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Старшыня.


1995 г. - рэарганізацыя Дзяржкамчарнобыля ў Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Падстава: пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь №19 ад 11.01.1995г. «Пытанні Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Міністр.


1998 г. – рэарганізацыя Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і вылучэнне Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Камчарнобыля).

Падстава: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1862 ад 4 снежня 1998 г. "Пытанні камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Старшыня.


2001 г. – рэарганізацыя Камчарнобыля ў Камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падстава: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1578 «Пытанні Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік: Уладзімір Рыгоравіч Цалко - Старшыня.


2006 г. – ррэарганізацыя Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Падстава: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 756 "Аб некаторых пытаннях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях».

Кіраўнік: Уладзімір Аляксандравіч Чэрнікаў - Начальнік.

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть