На сайт МЧС

2 сакавіка 2019 года стартавала 33-я Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будычыню – з надзеяй» – па родных сцежках малой Радзімы»

1133

У раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, акцыя праводзіцца ўжо на працягу 33 гадоў. Раней яна праходзіла пад назвай «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».

З году ў год праграма радуе ўсіх незабыўнымі сустрэчамі з беларускімі артыстамі, зараджаючы ўдзельнікаў і гледачоў энергіяй і станоўчымі эмоцыямі.

Канцэртныя праграмы пройдуць у сакавіку і красавіку 2019 года ў 22 пацярпелых у выніку наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнах Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, Краснагорскім і Суражскім раёнах Бранскай вобласці, Шумяцкiм раёне Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Карукаўскiм раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Арганізатары праекту: Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд міру, Беларусі саюз музычных дзеячаў.

Мастацкі кіраўнік праграмы – народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок.

У гэтым годзе ў праграме прымуць удзел артысты Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Цернiца», ансамбль «Радня», артысты беларускай эстрады і творчая моладзь, таленавітыя дзеці і падлеткі з кожнага раёна. Лепшыя юныя артысты праграмы 2019 года будуць запрошаны на фінал, які пройдзе ў Мазыры і Мінску ў красавіку і маі.

У дзень правядзення мерапрыемстваў перад канцэртамі ў школах мастацтваў раёнаў будуць арганізаваны майстар-класы артыстаў для навучэнцаў гэтых школ і выхаванцаў цэнтраў пазашкольнай дзейнасці.

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть