На сайт МЧС

25 красавіка ў сталічнай сярэдняй школе № 56 адкрылася музейная экспазіцыя «Чарнобыль: боль і адраджэнне»

203

У цэрымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Пётр Нікалаенка, начальнік аддзела сацыяльнай абароны і прававой работы Дэпартамента Наталля Кахноўская, старшыня ветэранскай арганізацыі МНС, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Генадзь Новікаў.

У экспазіцыі музея – больш за 100 экспанатаў, звязаных з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, сабраных з усёй Беларусі. Гэта індывідуальныя сродкі аховы, прыборы для вымярэння ўзроўняў радыяцыі і хімічнай разведкі, узоры спецыяльнага адзення, фотахроніка, газеты, прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі. Ініцыятарам экспазіцыі выступілі гарадскія ўлады, адміністрацыя Фрунзенскага раёна, а таксама грамадскае аб'яднанне «Ветэраны Чарнобыля». Збіралі экспанаты па крупінках. Большасць з іх перададзена Міністэрствам абароны.

На мерапрыемства былі запрошаны ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і Фрунзенскага раёна, журналісты.

У час сустрэчы яе ўдзельнікі ўспаміналі пра трагічныя падзеі 33-гадовай даўніны, аб правядзенні работ па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ад Дэпартамента ветэранам – удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС былі ўручаны Ганаровыя граматы.

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк адзначыў, што ў Беларусі праведзена вялікая работа па адраджэнні забруджаных зямель, а адкрыццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай розным аспектам чарнобыльскай трагедыі, – яркае праява нашай памяці, якую важна перадаць будучым пакаленням.

Для ўдзельнікаў урачыстасці быў падрыхтаваны канцэрт.

Экспазіцыя адкрыта для ўсіх і будзе пашырацца. Дэпартамент перадаў музею фундаментальныя маляўнічыя выданні – «Атлас сучасных і прагнозных аспектаў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на пацярпелых тэрыторыях Расіі і Беларусі», фотаальбом аб прыродзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка «Дзікае жыццё», іншыя інфармацыйныя матэрыялы.

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть