На сайт МЧС

На Лельчыцкай зямлі выступілі ўдзельнікі акцыі «У будучыню – з надзеяй!»

669

Удзельнікаў ХХХІV міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй!» прымала Лельчыцкая зямля. Святочныя канцэрты ў рамках штогадовай акцыі адбыліся ў аграгарадках Ліпляны і Сіманічы.

Праграма крочыць па Беларусі ўжо 34-ы год. За гэты час вырасла не адно пакаленне таленавітай моладзі, якая праяўляе сябе на самым высокім узроўні ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У кожным месцы ёсць свае непаўторныя зорачкі. Нямала талентаў выйшла і з Лельчыцкага раёна.

Права адкрыць святочную праграму далі ўзорнаму фальклорнаму ансамблю «Карагод» Ліплянского сельскага дома культуры. Юныя таленты захапiлі гледачоў сваім выканальніцкім майстэрствам, іх сустракалі і праводзілі бурнымі апладысментамі. Ні адзін удзельнік калектыву не застаўся па-за ўвагай – усiм уручылі памятныя падарункі. Гледачам прыемна было ўбачыць на сцэне сярод прафесійных выканаўцаў і свайго таленавітага земляка, артыста эстраднага вакалу Дзмітрыя Шуканава, які ў 6 гадоў дэбютаваў у праграме на сцэне Лельчыцкага дома культуры. Разам з ім выступілі таксама салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча – Іван Ярашэнка з Нароўлі і Марыя Радзеня, ураджэнка Махнавічаў Мазырскага раёна.

Святочнае мерапрыемства падаравала як выканаўцам, так і гледачам невычэрпную крыніцу натхнення, радасці, аптымізму, а таксама стала ўсведамленнем таго, што раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, жывуць і адраджаюцца.

Арганізатарамі акцыі нязменна з'яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускі фонд міру пры падтрымцы райвыканкамаў.

Па матэрыялах Лельчыцкай раённай газеты «Светлае жыццё»

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть