На сайт МЧС

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні-2020. Экалагічныя праблемы XXI стагоддзя» праходзіць 21–22 мая ў Мінску

253

21 мая 2020 года ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася 20-я міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні-2020. Экалагічныя праблемы XXI стагоддзя», на якой на працягу двух дзён больш за 200 навукоўцаў з 13 краін блізкага і далёкага замежжа абмяркоўваюць шэраг экалагічных праблем сучаснасці.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Грамадская рада Базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі краін СНД.

Асноўная мэта канферэнцыі – аб'яднаць намаганні вядучых навукоўцаў і практыкаў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў розных краін для ацэнкі ўплыву тэхнічнага прагрэсу на навакольнае асяроддзе і чалавека, а таксама распрацаваць меры па зніжэнні негатыўнага ўплыву чалавека на прыроду.

Двухдзённы форум арганізуецца ў онлайн-фармаце на платформе YouTube. Канферэнцыя ўжо традыцыйна, у гэты раз у новым фармаце работы, дае выдатную магчымасць усебакова абмеркаваць актуальныя экалагічныя праблемы, абмяняцца вопытам і новымі ідэямі. Акрамя пленарнага пасяджэння запланавана работа секцый па шэрагу напрамкаў, якiя ўключаюць постчарнобыльскія радыёэкалагічныя і радыёбіялагічныя аспекты:

сацыяльна-экалагічныя праблемы ўстойлівага развіцця: глабальныя пагрозы, выклікі і магчымасці;

экалагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця;

вывучэнне і рэабілітацыя экасістэм, экалагічны маніторынг і менеджмент;

ядзерная і радыяцыйная бяспека;

медыцына і экалогія;

сучасныя метады і сродкі біямедыцынскай дыягностыкі;

інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі;

прамысловая экалогія.

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть