На сайт МЧС

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ждановічы» адбылася творчая акцыя «Мы – беларусы»

535

Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС насельніцтва з’яўляецца істотным фактарам у захаванні і ўмацаванні здароўя, падтрыманні яго на належным узроўні.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 г. «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» непаўналетнія дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання і якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі на дадзенай тэрыторыі, дзеці-інваліды з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС маюць права на штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне.

За кошт сродкаў, што накіроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у 2019 годзе аздароўлена 87 132 дзіцяці з рэгіёнаў, забруджаных у выніку чарнобыльскай аварыі.

2 ліпеня 2020 года дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ждановічы» адбылася творчая акцыя «Мы – беларусы», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Начальнік Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Сяргей Шпарло напярэдадні свята ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дырэктару дзіцячага цэнтра Мікалаю Кулінчыку пашпарт ад набытай для «Ждановічаў» за кошт сродкаў чарнобыльскай дзяржпраграмы ўстаноўкі галатэрапіi.

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры штогод аздараўляецца больш за 7 тыс. дзяцей з забруджаных радыёнуклідамі раёнаў Беларусі. Каля 40 % з іх маюць патрэбу ў праходжанні курса спелеатэрапіі для лячэння і прафілактыкі захворванняў органаў дыхання.

Кіраўнік Дзяржчарнобыля таксама перадаў у бібліятэку цэнтра падборку кніг па чарнобыльскай тэматыцы.

Дзеці з Гомельскай вобласці падрыхтавалі канцэрт для гасцей свята.

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть