На сайт МЧС

Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

206

Паважаныя работнікі ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, абаронцы Айчыны!

Ад імя калектыву Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія – сапраўдным гонарам народа.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.

Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці чалавека, – мір і спакой. Нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з’яўляцца надзейным гарантам абароны Беларусі.

Жадаем усiм работнiкам і iх сем’ям шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Кіраўнiцтва Дэпартамента,

прафсаюзная арганізацыя,

калектыў Дэпартамента

па ліквідацыі вынікаў катастрофы

на Чарнобыльскай АЭС

Міністэрства па надзвычайных

сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть