Вiншаванне з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка
Дарагія жанчыны!
Сардэчна віншуем вас з самым прыгожым і светлым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка!
Прырода надзяліла жанчын непараўнальнай прыгажосцю і невычэрпнай энергіяй, душэўнай пяшчотай і самаахвярнай адданасцю, жыццёвай мудрасцю і дзіўным цярпеннем. Ваша дабрыня і каханне заўсёды былі прадметам захаплення, натхнялі на вялікія справы.
Дзякуючы жанчыне непарушным застаюцца такія каштоўнасці, як сям'я, дзеці, дом. Вы захоўваеце хатні ачаг і робіце гэты свет выдатней і дабрэй, вы валодаеце дзіўнай здольнасцю сумяшчаць хатнія клопаты з прафесійнай дзейнасцю.
Мы ўдзячныя вам за вялікі ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцей і актыўны ўдзел ва ўсіх сферах сацыяльных і эканамічных пераўтварэнняў.
У гэтыя вясновыя дні жадаем выдатнага святочнага настрою вам і вашым блізкім!
Хай з вамі побач заўсёды будзе моцнае, надзейнае мужчынскае плячо, а ў доме пануе мір і згода.
Сямейнага вам шчасця, дабра, здароўя і дабрабыту!
С.Г. Шпарло,
начальнік Дэпартамента
па ліквідацыі вынікаў катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС
Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях Рэспублікі Беларусь
і калектыў Дэпартамента