На сайт МЧС

У Дзяржчарнобылі праведзены адзіны дзень інфармавання

1028

18 жніўня ў Дэпартаменце па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС прайшоў адзіны дзень інфармавання.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова намесніка начальніка Дэпартамента Пятра Нікалаенкі. Затым былі прадэманстраваны відэаматэрыялы аб становішчы ў краіне і за мяжой, асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі.

Начальнік аддзела ідэялагічнай і арганізацыйна-кадравай работы Дэпартамента Вячаслаў Воранаў выступіў з пытаннем аб даступнасці жылля, якое з'яўляецца прыярытэтным у сацыяльнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, меры па дзяржаўнай падтрымцы грамадзян у вырашэнні жыллёвых пытанняў, парадак фарміравання цэн на жыллё, якое будуецца, навацыі ў парадку ўзвядзення і рэканструкцыі аб'ектаў будаўніцтва, а таксама механізмы фінансавання будаўніцтва ў сучасных умовах.

Далей Вячаслаў Воранаў звярнуў увагу работнікаў на тое, што ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ўнесены шэраг змяненняў, якія забяспечваюць пашырэнне правоў мясцовых органаў улады і грамадзян па карыстанню зямельнымі ўчасткамі; развіццё грамадзянскага абароту зямельных участкаў і ўцягненне ў яго зямель, якія не выкарыстоўваюцца; спрашчэнне парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, а таксама аптымізацыю ўмоў іх прадастаўлення. Новаўвядзенні дазволяць больш рацыянальна выкарыстоўваць зямельныя рэсурсы, забяспечаць спрыяльныя ўмовы землекарыстання ў рэгіёнах.

На заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікі адзінага дня інфармавання азнаёміліся з аглядам надзвычайных здарэнняў з удзелам работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацый сістэмы МНС, а таксама з даннымі аналіза стану дысцыпліны, бытавога траўматызму за 7 месяцаў і станам транспартнай дысцыпліны за 6 месяцаў бягучага года.

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть