- Агульная спраўка аб сістэме кантролю радыеактыўнага забруджвання
У Рэспубліцы Беларусь створана і функцыянуе сістэма радыяцыйнага маніторынгу, якая ўвайшла ў нацыянальную сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У яе склад уваходзіць шырокая сетка пунктаў назіранняў і акрэдытаваных лабараторый. Асноўныя аб'екты маніторынгу - атмасфернае паветра, глеба, паверхневыя і падземныя воды. - Нарматыўныя дакументы, регулюючыя дадзеную дзейнасць
- Ліцэнзаванне
Ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з ажыццяўленнем кантролю радыеактыўнага забруджвання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450, пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 30.11.2010 № 52. - Падрыхтоўка кадраў
Падрыхтоўка спецыялістаў па радыеэкалогіі, радыяцыйнай бяспекі і радыяцыйнай медыцыне, павышэнне кваліфікацыі работнікаў сістэмы кантролю радыеактыўнага забруджвання вельмі важныя для Рэспублікі Беларусь. Да чарнобыльскай катастрофы такія працы ў краіне не вяліся. - Обсталяванне для кантролю радыеактыўнага забруджвання
Патрэба ў вялікай колькасці прыбораў для кантролю радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя і прадуктаў харчавання пасля чарнобыльскай катастрофы прывяла да развіцця ў Беларусі цэлага кірунку прыборабудавання.