Вырашэнне глабальных доўгатэрміновых праблем, выкліканых чарнобыльскай катастрофай, запатрабавала стварэньня дзяржаўнай кіраўнічай структуры, якая каардынуе намаганні многіх дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі яе вынікаў.
1990-1991 гг. - стварэнне Дзяржаўнага камітэта БССР па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыля БССР).
Падстава: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1990 г. №227 "Аб Дзяржаўным камітэце БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Камітэт створаны 7 сакавіка 1991 г для каардынацыі намаганняў усіх зацікаўленых бакоў і кансалідацыі рэсурсаў па пераадоленні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі.
Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Старшыня.
1995 г. - рэарганізацыя Дзяржкамчарнобыля ў Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Падстава: пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь №19 ад 11.01.1995г. «Пытанні Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Міністр.
1998 г. – рэарганізацыя Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і вылучэнне Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Камчарнобыля).
Падстава: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1862 ад 4 снежня 1998 г. "Пытанні камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
Кіраўнік: Іван Альбінавіч Кенік - Старшыня.
2001 г. – рэарганізацыя Камчарнобыля ў Камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Падстава: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1578 «Пытанні Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Кіраўнік: Уладзімір Рыгоравіч Цалко - Старшыня.
2006 г. – ррэарганізацыя Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Падстава: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 756 "Аб некаторых пытаннях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях».
Кіраўнік: Уладзімір Аляксандравіч Чэрнікаў - Начальнік.