На сайт МНС

Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь надзелены паўнамоцтвамі кіравання чатырма падведамнымі арганізацыямі чарнобыльскай накіраванасці. Кожная з арганізацый выконвае практычныя мерапрыемствы ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення функцыянуе з ліпеня 1992 года і фінансуецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на ліквідацыю вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Асноўныя задачы, якія вырашаюцца Адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення:

  • ажыццяўленне арганізацыйных і кантрольных функцый па выкананні прававога рэжыму на тэрыторыях зон адчужэння і адсялення;
  • ўлік будынкаў і збудаванняў, кантроль стану могілак і помнікаў на тэрыторыі зоны;
  • інфармаванне насельніцтва, якое пражывае ў зоне, аб узроўнях забруджвання і патрабаваннях радыяцыйнай бяспекі;
  • арганізацыя рэйдаў і правядзенне праверак па выяўленні парушэнняў патрабаванняў прававога рэжыму, фактаў браканьерства.

Сваю дзейнасць яна ажыццяўляе ў 8 раёнах Гомельскай і 5 раёнах Магілёўскай абласцей. На тэрыторыі гэтых раёнаў знаходзіцца 418 адселеных населеных пунктаў.

Дзяржаўная прыродаахоўная навукова-даследчае ўстанова «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік»

Палескі дзяржаўны радыяцыйны запаведнік (ПДРЭЗ) быў створаны на тэрыторыі часткі Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. На яго тэрыторыі плошчай 216.093 гектараў змяшчаецца каля траціны цэзія-137, больш за 70 адсоткаў стронцыю-90 і 97 адсоткаў ізатопаў плутонію, якія выпалі на тэрыторыю Беларусі.

Сёння запаведнік - самая буйная прыродаахоўная арганізацыя рэспублікі, у якой працуюць больш за 700 чалавек. На яго тэрыторыі знаходзяцца рэдкія віды раслін жывёл, птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы запаведніка:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў па прадухіленню пераносу радыенуклідаў на прылеглыя тэрыторыі;
  • радыяцыйна-экалагічны маніторынг навакольнага асяроддзя;
  • абарона ад пажараў і ахова тэрыторыі ад несанкцыянаванага пранікнення;
  • пасадка лесу на тэрыторыях, схільных ветравой і воднай эрозіі;
  • ажыццяўленне планамерных навуковых даследаванняў па ацэнцы ўплыву радыеактыўнага забруджвання на раслінны і жывёльны свет.

Навуковая частка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка пачала фармавацца ў канцы 1990 года і грунтуецца ў былым населеным пункце Бабчын. Яна ўключае ў сябе тры навуковых аддзела і лабараторыю радыяцыйных вымярэнняў.

Запаведнікам таксама актыўна развіваецца пазабюджэтная дзейнасць: дрэваперапрацоўкі, племянная конегадоўля, пчалярства, вырошчванне саджанцаў пладовых культур.

Рэспубліканскія спецыялізаваныя ўнітарныя прадпрыемствы "Палессе" і "Радон»

Рэспубліканскія спецыялізаваныя ўнітарныя прадпрыемствы "Палессе» (г. Гомель) і «Радон» (г. Магілёў) былі створаны ў 1990 годзе для выканання спецыяльных работ па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей адпаведна. Іх задачы: пахаванне прыватных падворкаў і вытворчых будынкаў, дэзактывацыя аб'ектаў адукацыі, культуры, аховы здароўя, абслугоўванне і рамонт пунктаў пахавання адходаў дэзактывацыі. Прадпрыемства «Радон» таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм будаўніцтва жылля ў сельскіх населеных пунктах.

За перыяд дзейнасці прадпрыемствам "Палессе" ў забруджаных раёнах Гомельскай вобласці пахавана звыш 5 тысяч падворкаў і вытворчых будынкаў, праведзена дэзактывацыя 225 аб'ектаў адукацыі, культуры, аховы здароўя, забяспечваецца абслугоўванне і рамонт 83-х пунктаў пахавання адходаў дэзактывацыі (ПЗОД).

Прадпрыемствам «Радон» пахавана на адселеных тэрыторыях звыш 6 тысяч падворкаў і вытворчых будынкаў, праведзена дэзактывацыя 102 аб'ектаў адукацыі, культуры, аховы здароўя і народнай гаспадаркі, забяспечваецца кантроль, абслугоўванне і рамонт ПЗОД. Акрамя таго, «Радон» таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм будаўніцтва жылля ў сельскіх населеных пунктах.

Прадпрыемства ажыццяўляе шматпрофільную гаспадарчую дзейнасць, мае дзяржаўныя ліцэнзіі на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў 1 і 2 узроўняў адказнасці.

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть