Жыццё Палесся пасля чарнобыльскай катастрофы
Край Альманскіх балот – адна з візітных картак Беларусі. Але 35 гадоў таму на гэтыя землі абрынулася найбуйнейшая радыяцыйная катастрофа XX стагоддзя.
Тэрыторыя Альман і прылеглых зямель апынулася ў зоне забруджвання цэзіем-137. Пацярпелі амаль 3 тыс. гектараў сельгасугоддзяў. Аднак, дзякуючы распрацаваным навукоўцамі і укаранёным спецыялістамі тэхналогіях, гэтыя землі прыдатныя для вядзення жывёлагадоўлі.
Чарнобыльскае воблака не абышло бокам і Альманскіе лясы. Але час бярэ сваё – узровень радыяцыі паступова зніжаецца. Дзякуючы інфармацыйнай працы мясцовыя жыхары ўжо ведаюць свае «чыстыя» месцы, дзе можна, не асцерагаючыся радыяцыі, збіраць ягады і грыбы.
Каб вярнуць жыццё пацярпелым землям зроблена сапраўды многае – рэалізавана пяць дзяржаўных чарнобыльскіх праграм. Людзей не кінулі на волю лёсу. Прэзідэнт штогод бывае ў гэтых краях, каб асабіста пераканацца: пацярпелыя раёны сапраўды адраджаюцца. І сёння, праз дзесяцігоддзі, гаворка ідзе ўжо не аб рэабілітацыі тэрыторый, а аб іх развіцці.
Кіраўнік дзяржавы падчас паездкі па чарнобыльскіх раёнах у красавіку бягучага года паставіў перад урадам і мясцовымі органамі ўлады задачу па распрацоўцы праграмы развіцця і адраджэння пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС Палескага рэгіёна. У першую чаргу плануецца стварыць у кожным з пацярпелых раёнаў лакальныя пункты росту (вытворчыя аб'екты мясцовага маштабу) і інфраструктуру для іх эфектыўнага функцыянавання.
Чарнобыльская аварыя для краіны стала нацыянальным бедствам. Але дзякуючы цярпенню, працавітасці і жаданню людзей жыць на сваёй зямлі беларусы і Беларусь паслядоўна, крок за крокам зрабілі многае: на пацярпелых тэрыторыях зноў кіпіць жыццё.
Больш падрабязна – у рэпартажы тэлеканала СТБ і відэасюжэце па спасылцы.