На сайт МНС

Прадстаўніцы Першаснай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Дзяржчарнобыля прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Форум патрыятычных сіл»

459

9 жніўня прадстаўніцы саюза жанчын Першаснай арганізацыі Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС аб'яднанай арганізацыі МНС грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Форум патрыятычных сіл», якая адбылася ў ДУ «Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Янкі Купалы».

Акцыя праводзілася найбуйнейшымі канструктыўнымі грамадскімі аб'яднаннямі і палітычнымі партыямі краіны па ўзгадненні з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства – максімальная кансалідацыя беларускага грамадства з палітычным курсам, які праводзіцца Кіраўніком дзяржавы.

Форум патрыятычных сіл адбыўся 9 жніўня ў тэатральнай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы. Удзельнікі абмеркавалі праблемы, якія стаяць перад грамадствам, пытанні супрацьдзеяння пагрозам нацыянальнай бяспекi і санкцыйнаму ціску, а таксама перспектывы партыйнага будаўніцтва.

Другая частка форуму прайшла ў Аляксандраўскім скверы, які знаходзіцца побач з Купалаўскім тэатрам. Лідэры грамадскіх аб'яднанняў Беларусі ўсклалі кветкі да помніка мінскім падпольшчыкам.

Жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй ахвотна адгукнуліся на запрашэнне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» і далучыліся да аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», праехаўшы на аўтамабілях з дзяржаўнай сімволікай па знакавых месцах горада Мінска. Аўтапрабег стаў яркім працягам форума.

«У гэтай выдатнай акцыі ўдзельнічаюць не толькі жанчыны – сюды прыехалі цэлымі сем'ямі, каб падтрымаць курс пабудовы незалежнай моцнай стабільнай дзяржавы на аснове справядлівасці і гістарычнай памяці. З устойлівай эканомікай, моцнай сацыяльнай абаронай насельніцтва і эфектыўным забеспячэннем нацыянальнай бяспекі! Бо, як сказаў наш Прэзідэнт, менавіта гэта з'яўляецца адной з асноўных умоў дабрабыту дзяржавы ва ўсе часы», – адзначыла старшыня саюза жанчын Першаснай арганізацыі Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС аб'яднанай арганізацыі МНС грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» – начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый Юлія Байкова.

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть