На сайт МНС

Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

543

Паважаныя работнікі ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, абаронцы Айчыны!

Ад імя калектыву Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

p> Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія – сапраўдным гонарам народа.

Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці чалавека, – мір і спакой. Нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з’яўляцца надзейным гарантам абароны Беларусі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў. Бо абарона Айчыны – гэта не толькі дзейнасць у ваеннай галіне, але і забеспячэнне грамадзянскай абароны, грамадскай бяспекі, папярэджанне і ліквідацыя стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф.

Жадаем усiм абаронцам Айчыны і iх сем’ям шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Кіраўнiцтва Дэпартамента,

прафсаюзная арганізацыя,

калектыў Дэпартамента

па ліквідацыі вынікаў катастрофы

на Чарнобыльскай АЭС

Міністэрства па надзвычайных

сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть