Брагiншчына: культурнае развiццё наперакор, на радасць, на ўспамiн
2022 год згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Гісторыя – гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці.
Ведаць гісторыю – значыць быць патрыётам, думаючай і свабоднай асобай, якая ўмее арыентавацца ў сучасным зменлівым свеце і рабіць правільны выбар. Наш гістарычны выбар – незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь.
Брагінскі раён Гомельшчыны – адзін з найпрыгажэйшых самабытных куткоў Беларусі. Край гэты мае багатую шматвяковую гісторыю. Многае змянiлася у лёсе Брагiншчыны пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС у красавiку 1986 года. Забруджанай аказалася ўся тэрыторыя раёна, асабліва заходняя частка, якая ў 1988 годзе была ўключана ў склад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Брагінскі раён – адзін з найбольш пацярпелых з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1986 годзе было эвакуіравана 13,6 тыс. чалавек з 54 населеных пунктаў. Адсяленне працягнулася і пазней. Колькасць насельніцтва скарацілася ў 3 разы. Аднак, нягледзячы на гэта, раён сёння развіваецца. У апошнія гады на Брагіншчыне назіраецца адзін з самых высокіх паказчыкаў нараджальнасці ў краіне, пры чым размова ўсё часцей ідзе аб другім і трэцім дзіцяці ў сям'і.
Дэпартаментам па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС удзяляецца ўвага сацыяльнаму і культурнаму развіццю раёнаў, моладзi. Штогод арганізуецца Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню – з надзеяй». Яна ўжо 36-ы раз праходзіць у пацярпелых раёнах. Раней акцыя вядома пад назвай «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».
Раней пры падтрымцы Департамента была падрыхтавана кніга памяці аб чарнобыльскай катастрофе і жыцці людзей пасля яе «Наперакор, на памяць, на ўспамiн». У ёй прадстаўлены паэтычныя творы дзяцей і моладзі Брагіншчыны па чарнобыльскай тэматыцы. У якасці ілюстрацый выкарыстаны малюнкі, дасланыя ў рамках конкурса дзiцячых малюнкаў «Чарнобыль: мінулае, сучаснасць, будучае». З дзiцячай творчасцю можна азнаеміцца па спасылцы.
На днях у выдавецтве «Гомельскай праўды» выйшла кніга «Зямля у сонечных далонях», прысвечаная народнай духоўнай культуры Брагінскага раёна. Ва ўступным слове старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адзначыў важнасць гэтага выдання для маладога пакалення, у якога трэба выхоўваць любоў да роднай мовы і цікавасць да нацыянальных традыцый.