Прадстаўніцы Дзяржчарнобыля прынялі ўдзел у вечары «Гістарычная памяць. Жаночы твар Перамогі»
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 14 мая адбыўся мемарыяльны вечар «Гістарычная памяць: жаночы твар Перамогі», у якім прынялі ўдзел прадстаўніцы Саюза жанчын МНС і пярвічнай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Праект «Жаночы твар Перамогі» рэалізуецца грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» з 2019 года і накіраваны на высвятленне ролі жанчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета ў цэнтры ўвагі – дзеячы культуры і мастацтва. Са сцэны Купалаўскага тэатра гучалi гісторыі пра жыццё і творчы шлях жанчын творчых прафесій, якія ў вайну падтрымлівалі песняй, літаратурным словам байцоў на франтах і ў шпіталях, выступалі ў тыле, падымаючы баявы дух, дорачы надзею і веру ў перамогу.