Дзень інфармавання прайшоў у Дзяржчарнобылі
22 ліпеня 2022 г. праведзены дзень інфармавання ў Дэпартаменце па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС.
У рамках дня інфармавання прадстаўлены відэаматэрыялы аб становішчы ў краіне і за мяжой, асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі, а таксама аб гісторыі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь пажарнай службы, яе станаўленні і развіцці да сённяшняга дня.
Начальнік аддзела ідэалагічнай і арганізацыйна-кадравай работы Дэпартамента Воранаў В.А. на прыкладзе канкрэтных фактаў і лічбаў праінфармаваў прысутных аб ключавых дасягненнях Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
У ходзе дня інфармавання прааналізаваны выпадкі траўматызму пры выкананні службовых абавязкаў у сістэме МНС за першае паўгоддзе 2022 года, а таксама арганізаваны агляд надзвычайных здарэнняў з удзелам работнікаў сістэмы МНС, праведзены аналіз стану дысцыпліны, бытавога траўматызму супрацоўнікаў МНС.
У завяршэнне мерапрыемства начальнікам Дэпартамента Шпарло С.Г. былі падведзены вынікі дня інфармавання і пастаўлены задачы ў рамках абмеркаваных тэм.