Ігар Хлабукін узнагароджаны нагрудным знакам «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»
Загадам начальніка Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС С.Г. Шпарло ад 18.07.2022 №40-к дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы ХЛАБУКІН Ігар Канстанцінавіч узнагароджаны нагрудным знакам «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
Кіраўнік Дэпартамента падзякаваў Ігара Хлабукіна за шматгадовую працу ў галіне пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Разам з нагрудным знакам уручаны памятныя падарункі – альбом «Гісторыя пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы» і Нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь.