На сайт МНС

Эфектыўнасць навуковых распрацовак па чарнобыльскай тэматыцы пацвердзілі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці

193
У рамках семінара-вучобы «Школа маладога кіраўніка» у Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 19 жніўня праведзены круглы стол з кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці. 

Удзельнікі семінара азнаёміліся з распрацоўкамі лабараторыі аграэкалогіі, накіраванымі на атрыманне высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі ў пацярпелых ад чарнобыльскай аварыi раёнах. Ім было таксама прадэманстравана абсталяванне для аналітычнай работы па вызначэнні колькасці радыенуклідаў, цяжкіх металаў, мікра- і макраэлементаў у глебе, прадуктах харчавання, сыравіне, кармах і іншых аб'ектах.

У дакладзе вядучага навуковага супрацоўніка, кандыдата сельскагаспадарчых навук Галіны Гуцавай былі прадстаўлены вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады. Адзначана, што значная частка фінансавання Дзяржпраграмы накіравана на забеспячэнне паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця і адраджэння раёнаў, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы, і безумоўнае забеспячэнне патрабаванняў радыяцыйнай бяспекі. Гэтыя напрамкі з'яўляюцца аднымі з асноўных мэт праграмы.

Прадстаўлена таксама інфармацыя аб распрацоўках, якія забяспечваюць атрыманне нарматыўна чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання. Дана ацэнка эфектыўнасці контрмер, што праводзяцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Загадчык лабараторыі вытворчасці экалагічна бяспечнай прадукцыі жывёлагадоўлі ва ўмовах тэхнагеннага забруджвання тэрыторый, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Царанак акцэнтаваў увагу на асноўных аспектах атрымання якаснай прадукцыі жывёлагадоўлі на забруджаных тэрыторыях. Было расказана аб незаслужана забытым і адраджаемым у цяперашншнi час напрамку жывёлагадоўлі – авечкагадоўлі. Удзельнікі семінара азнаёміліся з рэкамендацыямі па вытворчасці бараніны для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак, размешчаных на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання.

У фармаце круглага стала ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, радыяцыйнага маніторынгу, вяртання выведзеных па радыяцыйным фактары зямель у сельскагаспадарчы абарот. Яны выказалі меркаванне, што выкарыстанне распрацовак вучоных на практыцы дае магчымасць атрымліваць якасную прадукцыю, якая адпавядае самым жорсткім радыёлагічным нарматывам.

Іншыя навіны

 

Галасаванне
Цудоўная кніга
Цудоўная кніга
Маб. прыкладанне
Маб. прыкладанне
Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть