Разглядаецца магчымасць наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў інфармацыйных мэтах
Зону адчужэння, якая з'явілася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, фармальна можна назваць «паверхневай адкрытай радыеактыўнай крыніцай». Усё насельніцтва з гэтай зоны было эвакуіравана адразу пасля аварыі. У 1988 годзе на тэрыторыі зоны адчужэння быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. На яго базе навукоўцы вывучаюць уздзеянне радыяцыі на жывыя арганізмы ў натуральным асяроддзі iснавання. Даследаванні, якія праводзяцца ў зоне адчужэння, дапамагаюць у рэабілітацыі пацярпелых раёнаў.
Крынiца: тэлеканал «Беларусь 1» https://www.tvr.by/televidenie/belarus-1/
26.04.2018