На сайт МЧС

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» крочыць па краіне: Рэчыцкі раён

1294

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала 10 снежня мінулага года і пройдзе на працягу 30 дзен. Традыцыйна кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, лідэры грамадскіх арганізацый наведваюць сацыяльна значныя аб'екты ва ўсіх кутках рэспублікі, віншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак, цешаць іх падарункамі. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзецям са шматдзетных сем'яў, дзецям-інвалідам.

Не застаўся па-за ўвагай і Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці, які адносіцца да найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Так, у Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця перададзены салодкія навагоднія падарункі. У гэтай установе жывуць, вучацца і атрымліваюць меддапамогу 116 дзяцей, 80% з іх – сіроты. Ва ўсіх – складанасці са здароўем.

Дзяцей з Новым годам i Калядамі павiншаваў начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыii вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС А.I.Цiток.

Відэасюжэт тэлеканала «Беларусь 1» можна паглядзець па спасылцы на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Другие новости

 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть