На сайт МЧС

Праведзена экскурсія па Палацу Незалежнасці для ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС i супрацоўнікаў Дэпартамента

529

Напярэдадні 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС для супрацоўнікаў Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС і падначаленых арганізацый, а таксама ліквідатараў праведзена экскурсія па Палацу Незалежнасці. Герояў той неаб'яўленай вайны невыпадкова запрасілі менавіта сюды, у будынак, якi стаў сімвалам беларускай дзяржаўнасці, маладой і моцнай краіны, здольнай супрацьстаяць нават нябачнаму ворагу – такому, як радыяцыя. Сёння ў рэспубліцы пражывае 74,2 тыс. ліквідатараў.

У экскурсіі ўдзельнічалі каля паўсотні чалавек. Госці наведалі дзесяткі цэрыманіяльных і рабочых залаў і кабінетаў, уключаючы залу, дзе адбылася інаўгурацыя Прэзідэнта, і дзе ўшаноўваюць лепшых выпускнікоў, алімпійцаў. Вялікую цікавасць выклікала знаёмства з Зялёным залай, дзе ў 2015 годзе праходзілі беспрэцэдэнтныя 17-гадзiнныя перамовы лідэраў краін «нармандскай чацвёркі».

Захапленне ў наведвальнікаў выклікала і 2-тонная люстра, якая ўваходзіць у дзесятку самых вялікіх асвятляльных прыбораў у свеце. Асабліва адметна, што ўсё тут беларускай вытворчасці.

Экскурсію суправаджалі прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў «Мiр 24», АНТ.

Бягучай інфармацыяй з журналістамі падзяліліся намеснік начальніка Дэпартамента Пётр Нікалаенка, кіраўнік спецыялізаванага прадпрыемства, якое займаецца зносам і захараненнем непрыдатных для эксплуатацыі будынкаў і аб'ектаў на адселеных тэрыторыях, а таксама ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі, якiя ўспомнілі пра тыя гераічныя буднi красавіка 1986 года. Удзельнікам экскурсіі Дэпартамент перадаў тэматычныя інфармацыйныя матэрыялы.

Больш падрабязная інфармацыя ў відэасюжэце тэлеканала «Беларусь 1» і відэасюжэце тэлеканала «Мiр 24».

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть