На сайт МЧС

Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя «У будучыню – з надзеяй!» прайшла ў Калінкавіцкім раёне

351

Штогод у рамках праекта, які раней называўся «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця», раёны Беларусі, Расіі і Украіны, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, наведваюць з канцэртамі беларускія артысты. Арганізатарамі акцыі нязменна з'яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускі фонд міру пры падтрымцы райвыканкамаў.

Чарговы этап адборачнага тура сацыяльна-творчай праграмы адбыўся ў сельскім Доме культуры ў аграгарадку Сырод. Па традыцыі старт канцэртнай праграме далі маладыя артысты з Калінкавіцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, а таксама з Калінкавіцкай і Дудзічскай дзіцячых школ мастацтваў. Пераможцамі прызналі абсалютна ўсіх удзельнікаў. Юныя артысты атрымалі памятныя граматы і сувеніры, а разам з імі – магчымасць удзельнічаць у фінале праграмы, які адбудзецца ў Мінску ў Белдзяржфілармоніі.

Са сцэны Дома культуры таксама прагучалі яркія музычныя нумары ў выкананні народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву «Сеніца». Канцэртная праграма прыйшлася па душы ўсім прысутным. Многія вядомыя песні яны выконвалі разам са сталічнымі выканаўцамі.

У зале сельскага Дома культуры панавала святочная атмасфера, дзякуючы якой кожны глядач атрымаў масу прыемных уражанняў. Артыстаў праводзілі гарачымі апладысментамі.

Трэба сказаць, што за дзесяцігоддзі творчага форуму ўдзельнікамі праграмы сталі многія вядомыя сёння беларускія выканаўцы. Сярод іх – салісты і музыканты заслужаных калектываў, удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання».

Па iнфармацыi раённай газеты «Калінкавіцкія навіны».

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть