На сайт МЧС

Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны – 90 гадоў!

431

Адзін з найстарэйшых універсітэтаў краіны – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны святкуе 90 гадоў з дня заснавання.

Установу адукацыі ад калектыву Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС павіншаваў яго начальнік Сяргей Шпарло.

У сценах ВНУ праходзяць святочныя мерапрыемствы, а ўсе, хто ўносіў і працягвае ўносіць ўклад у гісторыю ВНУ – прымаюць віншаванні.

Гомельскі ўніверсітэт з'яўляецца не толькі «пастаўшчыком» ведаў для маладых людзей, але і дае магчымасці для працягу кар'еры спецыялістам розных сфер.

Універсітэт знаходзіцца ў найбольш пацярпелай ад чарнобыльскай катастрофы вобласці рэспублікі і актыўна працуе па такіх напрамках, як ацэнка стану радыёактыўнага забруджвання прыродна-раслінных комплексаў Гомельскага рэгіёну, даследаванне заканамернасцяў назапашвання і міграцыі забруджваючых рэчываў у аб'ектах навакольнага асяроддзя ва ўмовах антрапагеннага ўздзеяння, распрацоўка навуковых асноў рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродных рэсурсаў.

Установа адукацыі таксама ўносіць значны ўклад у падрыхтоўку кадраў па праграме «Радыёэкалогія, радыёметрыя і радыяцыйная бяспека», якія задзейнічаны як у сферы пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, так і ў іншых галінах.

Навуковы патэнцыял ГДУ імя Францыска Скарыны досыць салідны. Агульная колькасць працуючых – 1242, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі склад – 557 спецыялістаў. У іх ліку 46 дактароў и 234 кандыдаты навук, 33 прафесары, 214 дацэнтаў. Сярод дактароў навук – 4 члены-карэспандэнты НАН Беларусі.

У склад ГДУ імя Ф. Скарыны ўваходзяць 12 факультэтаў, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, інстытут Канфуцыя, больш за 20 навукова-даследчых лабараторый, 45 студэнцкіх навукова-даследчых падраздзяленняў, 43 кафедры, агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыя Ф. Скарыны. Працуюць аспірантура і дактарантура.

Сёння ўніверсітэт перажывае свой росквіт – з невялікага педагагічнага інстытута ён ператварыўся ў буйны навукова-даследчы і культурны цэнтр рэгіёна, краіны. Не толькі павышаецца ўзровень якасці навучання, але і пашыраецца міжнароднае супрацоўніцтва: у спісе партнёраў установы з 28 краін свету.

У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў «Webometrics» (студзень 2020 г.) ГДУ імя Ф. Скарыны займае 5-ю пазіцыю сярод ВНУ Беларусі і ўваходзіць у склад лепшых сусветных устаноў адукацыі.

Искать похожие новости:

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть