На сайт МЧС

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь зацверджаны пералік дзяржаўных праграм для рэалізацыі ў 2021–2025 гадах

755

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 759 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм для рэалізацыі ў 2021–2025 гадах. У пералік, у прыватнасці, уключана Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Дзяржаўная праграма адносіцца да праграм, якiя фармiруюцца з улікам прынцыпу бесперапыннасці іх рэалізацыі. У бягучым годзе завяршаецца рэалізацыя праграмы на 2011–2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Распрацоўка Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады абумоўлена доўгатэрміновым характарам і маштабамі радыёактыўнага забруджвання рэгіёнаў рэспублікі, якія патрабуюць прадаўжэння работ па падтрыманню на дасягнутым узроўні сацыяльнай і радыяцыйнай абароны насельніцтва і забеспячэнню жыццядзейнасці з мінімальнымі абмежаваннямі па радыяцыйным фактары, неабходнасцю дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Мэтай рэалізацыі новай дзяржаўнай праграмы з’яўляецца сацыяльная абарона насельніцтва, пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, безумоўнае забеспячэнне патрабаванняў радыяцыйнай бяспекі, паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё і адраджэнне забруджаных радыёнуклідамі тэрыторый.

У якасці задач вызначаны наступныя:

  • сацыяльная абарона, аказанне медыцынскай дапамогі, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення пацярпелага насельніцтва;
  • радыяцыйная абарона і адраснае прымяненне ахоўных мер;
  • садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў;
  • удасканаленне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей, якія пражываюць (вучацца) на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання;
  • навуковае і інфармацыйнае забеспячэнне.

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть